Адна з камер на Акрэсціна аб’явіла галадоўку
Зняволеныя камеры на Акрэсціна, дзе ўтрымліваецца журналістка Ірына Слаўнікава, аб’явілі галадоўку. Пра гэта Zerkalo распавялі адбыўшыя адміністрацыйны арышт сукамерніцы.
Зняволеныя пазбаўленыя магчымасці атрымліваць перадачы, а на днях у іх канфіскавалі нават зубныя шчоткі і лекі, якія ім перайшлі „ў спадчыну” ад тых, хто ўжо вызваліўся. Прычынай, як распавяла адна з былых сукамерніц, стала тое, што „яны не тым тонам папрасілі ў адміністрацыі туалетную паперу”.
Жанчына таксама расказала, што ў двухмеснай камеры, дзе знаходзіцца Ірына, усяго ўтрымліваецца 11 чалавек. Ёсць сярод іх і жанчына без вызначанага месца жыхарства.
