Адна з прыгажэйшых крыніц Беларусі
Каля вёскі Вялікая Кракотка Слонімскага раёна знаходзіцца цудоўная крыніца. Яна ўвайшла ў топ-10 самых цікавых крыніц Беларусі.
У гэтай крыніцы вельмі смачная вада, па якую прыязджаюць людзі з розных куткоў Беларусі. У народзе кажуць, што вада з Вялікакракоцкай крыніцы не толькі смачная, але яшчэ і лекавая, яна лечыць вочы ад розных захварованняў.
Вялікакракоцкая крыніца вельмі ўпарадкаваная і дагледжаная. Яна абгароджана парканам. Ваду з крыніцы набіраюць са спецыяльна зробленага краніка. На тэрыторыі крыніцы знаходзіцца альтанка ў форме каплічкі. Ёсць спецыяльныя дарожкі, растуць дрэвы, кусты. Усё зроблена вельмі чыста і акуратна.
А самай прыгожай і своеасаблівай крыніцай у Беларусі з’яўляецца Блакіная крыніца ў вёсцы Кліны Слаўгарадская раёна Магілёўскай вобласці.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара