Аднаўляюць працу візавыя цэнтры
Візавыя цэнтры па ўсёй Беларусі ў 9 гадзін раніцы павінны аднавіць сваю працу. Пасля двух дзён перапынку візавыя цэнтры Літвы, Іспаніі, Грэцыі, Даніі, Харватыі і Венгрыі аднаўляюць прыём дакументаў на візы. Толькі цяпер візавы і сэрвісны зборы ад кліентаў яны будуць браць выключна ў беларускіх рублях, а не ў замежнай валюце, як раней.
Цэнтры прыпынілі працу ў сераду, 16-га верасня, калі ўвайшлі ў дзеянне новыя правілы ажыццяўлення валютных аперацый, прынятыя Нацыянальным банкам.
Разлікі за візы ў консульствах і пасольствах надалей будуць у валюце.
Беларускае Радыё Рацыя