Аднавіліся слуханні па «справе студэнтаў»



17 чэрвеня аднавіўся працэс па «справе студэнтаў» менскіх ВНУ, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў леташніх акцыях пратэсту і ў іх арганізацыі. Суд спыніўся ў канцы траўня з прычыны каранціну ў камерах «Валадаркі», дзе ўтрымліваюць двух фігурантаў справы.

17 чэрвеня адбылося чарговае, 10-е паседжанне суда — ужо ў новым будынку суда на вуліцы Францыска Скарыны, 6б. Сёння дапыталі апошніх сведак і пачалі вывучаць матэрыялы справы — некалькі дзясяткаў тамоў.

Справу разглядае суддзя Марына Фёдарава.

Фігурантамі справы сталі 12 чалавек, сярод іх 10 студэнтаў, былая выпускніца і адна выкладчыца МДЛУ.

14 траўня, у першы дзень працэсу над студэнтамі, каля будынку Дома правасуддзя на вуліцы Сямашкі затрымалі 14 чалавек, у асноўным студэнтаў, якія прыйшлі падтрымаць сваіх сяброў і не змаглі трапіць на працэс. Сярод затрыманых аказаліся таксама палітык Анатоль Лябедзька і журналістка Tut.by Любоў Касьпяровіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: калаж mediazona.by