Аднавіўся суд над Сцяпанам Латыпавым



Аднавіўся суд над жыхаром менскай «Плошчы Перамен» Сцяпанам Латыпавым.

Працэс спынялі на доўгі час: на першым жа пасяджэнні Сцяпан заявіў, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа пагражалі завесці крымінальныя справы ў дачыненні да яго сваякоў і суседзяў, калі ён не прызнае віну, расказаў, што больш за месяц правёў у невыносных умовах. Затым — праткнуў сабе горла ручкай проста ў клетцы. Праз гэта Латыпава адпраўлялі на псіхіятрычную экспертызу, якая прызнала яго здаровым.

На судзе давалі паказанні сведкі. Міліцыянт Пятроў, які затрымліваў Латыпава, сказаў, што пацярпелым сябе не лічыць. Дапыталі таксама былую жонку Сцяпана, якая ахарактарызавала яго вельмі станоўча.

Сцяпана Латыпава  затрымалі 15 верасня каля мурала з «Дыджэямі перамен». Праз некалькі дзён на дзяржтэлебачанні выйшлі сюжэты пра тое, што Латыпаў нібыта збіраўся распыляць яды, каб цкаваць міліцыянтаў, але ў справе гэтых абвінавачанняў не апынулася. Латыпава абвінавачваюць па трох артыкулах: «Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», «Супраціў міліцыі» і «Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры». Яму пагражае да 10 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя