Аднавіўся суд па „пінскай справе”



У судзе Маскоўскага раёна Берасця аднавіўся працэс над другой групай фігурантаў гучнай “пінскай справы”, яго вядзе суддзя Вера Філонік. Перапынак на два тыдні аб’яўлялі з-за таго, што адзін з дванаццаці абвінавачаных захварэў на COVID-19.

Праваабаронца Алесь Рамановіч адзначае, што яшчэ будуць выслухваць паказанні пацярпелых па версіі следства міліцыянтаў:

– Сёння і заўтра яшчэ будуць апытваць пацярпелых, з якіх, дарэчы, пінскія і столінскія міліцыянты падалі  яшчэ позву на тое, каб атрымаць нейкую грашовую кампенсацыю. За маральную шкоду, за нейкія там у іх сінякі. Дарэчы, дзякуй можна сказаць тым супрацоўнікам з Іванава і з Лунінца, якія падобныя позвы не падавалі. Таму што такія вялікія сумы ніхто не зможа аплаціць.

 Вядома, што агульная сума кампенсацыі, якую яшчэ да перапынку заявілі сілавікі, вагалася ў межах 300 тысяч рублёў. Пацярпелыя міліцыянты, што ў працэсе над першай групай, што над другой – адныя і тыя ж.

Беларускае Радыё Рацыя