Адукацыйны візіт слонімскіх актывістаў у Беласток (абноўлена)
Грамадскія дэмакратычныя актывісты са Слоніма з навучальным візітам завіталі ў Беласток. Гэта чарговы візіт слонімцаў у Польшчу, гэтым разам асаблівая ўвага нададзена функцыянаванню няўрадавых арганізацый і мясцовага самакіравання. „Досвед Беластоку нам падаецца найбольш блізкім” – кажа кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве, арганізатар навучальнага візіту, Алесь Зарэмбюк:
– Прыехалі ў Беласток атрымаць досвед кіравання грамадскімі арганізацыямі. Пераймаць досвед польскіх грамадскіх аб’яднанняў у тым, як яны кантралююць уладу, як яны змяняюць рэчаіснасць, як яны аб’ядноўваюцца і дзеянічаюць дзеля таго, каб вырашаць свае праблемы, праблемы сваіх лакальных супольнасцяў.
„Мы стараемся распавесці пра тое, што робім як грамадская арганізацыя, але разумеем, што сёння сітуацыя ў Беларусі не дазваляе актыўна развівацца грамадзянскай супольнасці” – кажа старшыня беластоцкага фонду СОЦЛАБ Катажына Штоп-Руткоўская:
– Вельмі важна пабачыць магчымасці і зразумець, што дэмакратыя не з’яўляецца ідэальнай сістэмай. Не бывае так, што досыць змяніць сістэму, і ўсё вакол зменіцца, ўсё будзе цудоўна, і ўсе зразумеюць як і што ім рабіць. Такая змена вельмі доўга адбываецца.
У часе трохдзённага візіту запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беластоку. Сёння слонімскія актывісты завітаюць і ў рэдакцыю нашага радыё.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Сёння, 31 траўня, распачынаецца адукацыйны візіт прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый ды ініцыятываў Слоніма. Цягам трох дзён слонімскія актывісты змогуць даведацца, як працуюць няўрадавыя арганізацыі ў Беластоку. Пра гэта распавёў адзін з арганізатараў адукацыйнага візіту Алесь Зарэмбюк:
– Мы пачынаем з сустрэчы з прэзідэнтам фонду Цэнтра грамадскіх ініцыятыў, дзе нам распавядуць пра грамадзянскую супольнасць Беластока, пра сектаральную супрацу, пра тое, як у Беластоку адбываюцца кансультацыі ўлады з грамадскасцю, а таксама – пра валанцёрства. Якім чынам гэта арганізоўваюць у Польшчы, якія законы гэта рэгулююць.
Слонімскія актывісты таксама наведаюць Беларускае Радыё Рацыя, а ў апошні дзень сустрэнцуцца з прадстаўнікамі прэзідэнта Беластока Тадэвуша Трускаляскага.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота abw.by