Адукацыю ў Беларусі чакаюць перамены



Адукацыю ў Беларусі чакаюць перамены. Іх анансаваў міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках нарады ў Лукашэнкі.

— З 2023 года з’явіцца злучаны з ЦТ адзіны экзамен у школах. Пакуль школьнікі пасля 11-ці класаў здаюць спачатку выпускныя экзамены, а пасля яшчэ і цэнтралізаванае тэставанне.

— Залічэнне ў сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы прапаноўваецца праводзіць па конкурсе атэстата. Ад ЦТ тут будуць сыходзіць.

— Агулам жа ад ЦТ адмаўляцца не будуць, будуць шукаць новыя камбінаваныя падыходы.

ЦТ, па словах міністра Карпенкі, пры ўсіх плюсах і мінусах вырашыла карупцыйную праблему ў адукацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: telegraf.by