Адвакат Сяргей Зікрацкі пракаментаваў вызваленне зняволеных па справе «Прэс-клуба»
Ён напiсаў на сваёй старонцы ў Facebook пра дзве важныя рэчы: Першае. Зыходзячы з першых паведамленняў, работнікі Прэс-клуба „выйшлі па памілаванні”. Таму тое, што адбылося – незаконна. Памілаванне ажыццяўляецца ў дачыненні да асобы, асуджанай за злачынства. Ніхто з тых, якія выйшлі са сцен СІЗА, не быў асуджаны. Ўлады спачатку парушаюць закон, калі кідаюць людзей за краты, а потым зноў парушаюць яго – каб адпусціць іх. Чаму? Таму што яны спрабуюць гуляць з намі, спрабуюць зрабіць стаўку і адгадаць цану нашага задавальнення. Другое. На раніцу за кратамі ўсё яшчэ застаюцца 633 палітычныя зняволеныя і тысячы людзей, якія не прызнаны палітзняволенымі, але сядзяць па палітычных матывах. Мы павінны радавацца кожнаму закладніку, які выходзіць на волю, але не маем права супакойвацца і задавальняцца, пакуль не выйдзе на свабоду апошні чалавек, які знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, – дадаў адвакат Сяргей Зікрацкі.