Адвакат журналіста Дзяніса Івашына наведала яго ў карцары



Адвакат журналіста Дзяніса Івашына трэцяга мая наведала яго ў карцары гарадзенскай турмы № 1. Адвакат распавяла, што ў камеры вельмі халодна. Вызваліць Дзяніса Івашына з карцара павінны ў чацвер а 17-й гадзіне.

Яму далі 7 сутак карцару па нейкіх бытавых прычынах. “Я лічу, што гэта катаванні, і на гэта трэба рэагаваць”, — кажа маці палітвязня Людміла Івашына. На пытанне, як Дзяніс сябе адчувае, яна паведаміла, што ў яго нармальны настрой, ён разумее сітуацыю. Пры гэтым яна падкрэсліла, што з яе сынам ніякіх следчых дзеянняў не вядзецца.

Дзяніса Івашына затрымалі ўвечары 12 сакавіка. Яму прад’явілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле “Уздзеянне на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці шляхам абвяшчэння звестак, якія ён жадае захаваць у таямніцы”.

Беларускае Радыё  Рацыя