Адваката палітвязняў Бабарыкі, Ціханоўскага і Дзядка адхілілі ад працы



Адвакатку Наталлю Мацкевіч адхілілі ад працы, супраць яе ў Міністэрстве юстыцыі распачалі дысцыплінарную вытворчасць.

Пра гэта Свабодзе паведаміў былы суддзя Аляксандр Дзядок, сына якога – палітвязня Мікалая Дзядка апошнім часам абараняла Наталля Мацкевіч. Паводле Аляксандра Дзядка, ён валодае дакладнай інфармацыяй, што адвакатку ад працы ўжо адхілілі: “Стаіць пытанне пра пазбаўленне яе ліцэнзіі. У майго сына ў выніку ўвогуле прававая катастрофа — ён падчас судовага следства другі раз застаецца без абароны..”, — сказаў Аляксандр Дзядок.

Наталля Мацкевіч працуе ў Менскай гарадской калегіі адвакатаў, абараняла шмат каго з палітвязняў, у тым ліку Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага. Яна адмовілася ад каментару. “Пакуль нічога казаць не буду”, — сказала яна.