Адвакатка Пратасевіча падала скаргу ў Генпракуратуру



Адвакатка Інэса Аленская скардзіцца на адсутнасць доступу да падабароннага і настойвае на тэрміновым медыцынскім аглядзе Рамана Пратасевіча, паведамляе «Свабода».

 

 

У скарзе Інэса Аленская напісала, што ўжо два дні не можа трапіць да падабароннага, і просіць прыняць захады пракурорскага рэагавання. Акрамя таго, адвакатка падала хадайніцтва аб неадкладным медыцынскім аглядзе Пратасевіча — на просьбу ягоных бацькоў.

Аленская дадала, што безвынікова спрабавала ўбачыцца з Пратасевічам два дні, але ні яна, ні сваякі не ведаюць, дзе ён насамрэч знаходзіцца.