Адвакатку Юлію Юргілевіч перавялі ў СІЗА



Адвакатку Юлію Юргілевіч перавялі ў СІЗА — яна не выйдзе на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання.

Нагадаем, Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 год. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага. 23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства».

Паводле папярэдняй інфармацыі, адвакатка ў лютым з’ехала з Беларусі, але вярнулася ў Гародню, дзе і была затрымана.