Адзін з чатырох дывізіёнаў ЗРК С-300 ужо прыбыў у Беларусь



Адзін з чатырох дывізіёнаў зенітных ракетных комплексаў С-300, пастаўленых Расеяй, ужо прыбыў у Беларусь і гатовы заступіць на баявое дзяжурства ў складзе полацкага 377-га зенітнага ракетнага палка.

S-300

На ім выкананы асноўны аб’ём работ па капітальным рамонце, паведаміў у інтэрв’ю газеце „СБ. Беларусь сегодня” намеснік міністра абароны па ўзбраенні генерал-маёр Ігар Лацянкоў.

„Яшчэ адзін адрамантаваны і прыбудзе з дня на дзень. С-300 няхай і не апошняя распрацоўка, але нашым патрэбам задавальняе ў поўным аб’ёме. Яна дзесяцігоддзямі здольная стаяць на забеспячэнні Узброеных сіл і вырашаць задачы па супрацьпаветранай абароне”, — заявіў намеснік міністра абароны.

Нагадаем, раней паведамлялася, што да канца 2015 года чатыры дывізіёны С-300 паступяць на ўзбраенне 377-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка, а таксама 1-га і 115-га зенітных ракетных палкоў ў Віцебскай, Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях.

belapan.by