Адзін з паўстанцаў, перапахаваных у Вільні
Магчыма яму некалі будзе пастаўлены на Лідчыне помнік і беларусы будуць ушаноўваць аднаго з камандзіраў паўстання 1863 года. Баляслаў Калышка (па іншых крыніцах Колышка) па загаду Мураўёва быў павешаны і закапаны на Замкавай гары ў Вільні разам са сваімі паплечнікамі.
Баляславу Калышку тады было толькі 25 гадоў. Жыць бы і жыць юнаку! Але яго, маладога, разам з іншымі паўстанцамі знішчылі мураўёўцы. Толькі ён не падаў духам, ішоў на смерць з усмешкаю. Нават расейскія жаўнеры казалі, што “храбро шёл”. З вуснаў іншых людзей даносілася: “Круль Літвы! Круль Літвы!”.
Як піша гісторык Уладзімір Арлоў, калі аўдытар пачаў чытаць прысуд, і асуджанаму – маладому і шырокаплечаму інсургенту загадалі зняць шапку.”Абыдзецца!, — крыкнуў ён афіцэрам. – Не бачу тут нікога годнага за сябе”.
Так, ён быў самым годным сярод ліцьвінаў. Герой нашай Бацькаўшчыны, якога з іншымі героямі перапахавалі беларусы ў Вільні, 22 лістапада.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з кнігі Камілы і Язэпа Янушкевічаў