Адзіночны пікет супраць дэкрэта “аб дармаедах”



Далёка не ўсе згодныя з так званым дэкрэтам “аб дармаедах”. Так, сябра Партыі БНФ Мікалай Чарнавус з Баранавіч падтрымаў адзіночным пікетам збор подпісаў  супраць гэтага дэкрэта. Пікет доўжыўся гадзіну і прайшоў у першай палове дня ў парку “50 год ВЛКСМ”. На плакаце, які трымаў Чарнавус, быў заклік падняцца з кален, каб абараніць сваё права на годнае жыццё.

img_110446

Таксама было запрашэнне да збору подпісаў. “Толькі ад нас залежыць, як мы будзем далей жыць”, – лічыць пікетовец:

– Выйшаў з плакатам:” Прэзідэнт! Адмяні “дармаедам” дэкрэт №3. Дай дыхаць народу!” Я сабраў 34 подпісы. Людзі салідарныя, падпісваюцца. 

Такім чынам Мікалай Чарнавус выказаў падтрымку свайму сыну, які ўжо пяты дзень займаецца зборам подпісаў супраць дэкрэта пра падатак за “дармаедства”, які, на думку актывіста, супярэчыць ня толькі нацыянальнаму заканадаўству, але і міжнароднаму.

Беларускае Радыё Рацыя