Адзіны ў Берасці беларускамоўны клас могуць расфармаваць



Будучыня беларускамоўнага класа ў Берасці застаецца незразумелай.

153_1

Адзіны ў горадзе беларускамоўны клас, які складаўся з пяці вучняў, могуць расфармаваць. Дзеці скончылі пачатковую школу, дзе ўсе прадметы вяла адна настаўніца, а з 5-га класа пачынаюцца профільныя заняткі. І трэба знайсці школу, дзе ўсе настаўнікі гэтых прадметаў будуць на добрым узроўні валодаць мовай. А гэта праблема.

«Цяпер мы шукаем школу. Усё залежыць ад уладаў, як яны вырашаць, так і будзе, — кажа Уладзімір Вялічкін, чый сын вучыўся у тым самым класе. — Наша мэта — даць дзецям адукацыю на беларускай мове».

Фота vb.by