Адзіныя дыспетчарскія службы 115 з’явяцца па ўсёй Беларусі
Адзіныя дыспетчарскія тэлефонныя службы 115 з’явяцца па ўсёй Беларусі. З часам такія сэрвісы павінны дзейнічаць у кожным з абласных і раённых цэнтраў краіны.
Цяпер спецыяльныя службы прымаюць звароты ад жыхароў Менска, Віцебска і Барысава. Досвед гэтых гарадоў гаворыць пра тое, што праца з грамадзянамі стала больш зручнай ды эфектыўнай. У кругласутачным рэжыме дыспетчары службы 115 гатовыя адказаць на пытанні, звязаныя з сістэмай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Заяўкі ад насельніцтва яны накіроўваюць у неабходную арганізацыю, і пазней кантралююць якасць працы.
