Афіцыйна ліквідавалі «Ахову птушак Бацькаўшчыны»
Вярхоўны суд Беларусі 18 сакавіка ліквідаваў самую буйную недзяржаўную прыродаахоўную арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Арганізацыі закідалі і той факт, што былы кіраўнік Віктар Фянчук праходзіць па крымінальнай справе па артыкуле аб грубым парушэнні грамадскага парадку (ч. 1,2,3 арт. 293 і ч. 1 і 2 арт. 342); падчас ператрусу ў яго канфіскавалі пратэстную сімволіку, а самога яго лічаць датычным да «фінансавання асоб, затрыманых і асуджаных за ўчыненне злачынстваў пратэснай накіраванасці».