Афіцыйная смяротнасць ад COVID-19 у Беларусі перавысіла 2.300 чалавек
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 968 выпадкаў COVID-19 (на 18 менш у параўнанні з папярэднім днём), памерла 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй (+1). З бальніц выпісана 845 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 329.258, памерла 2.304 пацыенты з каронавірусам, ачуняў 319.601 пацыент.
За мінулыя суткі выканана 7.809 тэстаў на каронавірус (днём раней — 9.429, двума днямі раней — 18.850). Усяго з пачатку эпідэміі праведзена 5.460.932 тэсты.
