Афіцыйны Менск атрымаў знак пратэсту з Вашынгтона
Колькасць заражаных на Covid-19 у Беларусі за суткі вырасла на 732 чалавекі, памерлых – на пяць.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння, 15 чэрвеня, у беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– У Вялікім тэатры Беларусі зафіксавана ўспышка каронавірусу. Напачатку тыдня захворванне было дыягнаставана як мінімум у трох салістаў балета.
Каронавірус таксама выяўлены ў дзіцячым летніку «Зубраня» пад Менскам.
У сталіцы больш за тысячу суб’ектаў гаспадарання атрымалі падтрымку ад дзяржавы.
Абʼём прамых замежных інвестыцый у Менску за 3 месяцы склаў 1,3 млрд даляраў.
У I квартале колькасць атрымальнікаў адраснай сацыяльнай дапамогі ў Менску вырасла на 6 %.
Афіцыйны Менск атрымаў знак пратэсту ад удзельнікаў пратэсту ля амбасады Беларусі ў Вашынгтоне. Пратэстоўцы пакінулі тапкі ля ўваходу ў будынак амбасады.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belaruspartisan.by