Агляд прэсы: уплыў вакцыны на глабальны парадак



Ці адмовіцца Расея ад Беларусі? Пачатак вакцынацыі ў Беларусі вачыма Украіны. Урок для Макрона. Палітыкі ў каронакрызісе. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашка.

У адной з найбуйнейшых газет Jyllands-Posten амбасадар Даніі ў Расеі Карстэн Сёндэргор разважае на тым, як будзе інтэгравацца расейская знешняя палітыка ў свеце ў найбліжэйчы час.

На думку амбасадара Даніі, прыярытэт Масквы – падзеі ў суседніх краінах. Беларусь і Украіна ў сілу сваёй гісторыі займаюць асаблівае месца сярод былых савецкіх рэспублік. Па суседстве з Расеяй не ўсё спакойна. Беларускі народ паўстаў супраць сістэмы, якая адмаўляецца прызнаваць, што яе тэрмін прыдатнасці скончыўся. Гэта не можа не ствараць уражання. «Заўважная новая заканамернасць у тым, як Расея ставіцца да падзей у краинах па суседстве – яна стала часцей спускаць сітуацыю на тармазах. Пытанне ў тым, ці звязана гэта з магчымымі наступствамі – у рэшце рэшт, магчымасці краіны не бясконцыя. Ці ж наўпрост прыярытэт аддаецца іншым канфліктам – напрыклад, у Сірыі і Лівіі» – задаецца акдрытым пытаннем газета Jyllands-Posten.

***

Шэраг еўрапейскіх СМІ, у тым ліку ўкраінскі партал «Європейська правда», паведамілі пра пачатак у Беларусі вакцынацыі ад каронавірусу расейскай вакцынай «Спутник V». Паводле Міністэрства аховы здароўя, вакцынацыя будзе праводзіцца ў добраахвотным парадку. Гадзінамі пазней падобная кампанія пачалася ў Паўднёвай Амерыцы, дзе аргентынскія медычныя работнікі пачалі атрымліваць вакцыну, а мясцовыя чыноўнікі тэрмінова запэўнілі ў тым, што яна бяспечная.

«У гэтым месяцы ў Расеі таксама распачаліся масавыя прышчэпкі вакцынай «Спутник V», нягледзячы на тое, што яна усё яшчэ праходзіць выпрабаванні», – заўважае партал «Європейська правда».

***

Еўрапейскія СМІ ухвяляюць тую ролю, якую ў каронакрызісны год у вызначэнні вектару паступальнага руху цэдай Еўропы адыгралі палітыкі-жанчыны.

«У вобласці крызіснага мэнэджменту мужчынам цалкам ёсць чаму павучыцца ў сваіх калегаў-жанчын», – лічыць французская газета L’Obs:

«На фоне непрадказальнага віруса, які перасягнуў усе самыя негатыўныя чакання, нашы палітыкі апынуліся змушанымі змяніць свой стыль кіравання. Эмманюэль Макрон развітаўся са сваёй ваяўнічай рыторыкай (успомнім фразу «мы знаходзімся ў стане вайны», якую ён вымавіў у першы локдаун) і выбраў больш умераны тон, а менавіта – пачаў тлумачыць і тлумачыць, то бок звярнуўся да адзінаму падыходу, які здольны стрымаць распаўсюд яду недаверу».

Журналістка Сэсіль Прюе заклікае задзейнічаць гэтую новую тактыку падчас кампаніі па вакцынаванню ад COVID-19, бо поспех гэтай кампаніі шмат у чым вызначыць будучыню свету.

Ці атрымаўся гэты год салідарным для барацьбы з каронавірусам?

Ужо ў пачатку пандэміі нярэдка можна было пачуць, што з падобным крызісам чалавецтва ў стане справіцца толькі за кошт сумесных намаганняў. Прэса піша пра тое, што ад гатоўнасці ісці на ахвяры з часам мала што засталося, бо на гэта паўплывалі промахі уладаў.

У сваёй калонцы ў нідэрландскім часопісе Handelsblad аглядальнік Томі Вірынга згадвае:

«Відавочна, што палітыкі выкарысталі каронавірус на сваю карысць. З пагрозы, якая нас усіх першапачаткова аб’ядноўвала, ён ператварыўся ў глебу для канфліктаў. Цесная ідэнтыфікацыя з асабістым меркаваннем вельмі хутка задушыла здольнасць ставіць рэчы пад сумнеў і свабодна абменьвацца думкамі. Вірус не толькі пагоршыў ужо звыклыя супярэчнасці паміж рознымі грамадскімі групамі, але таксама раз’яднаў сяброў і нават сем’і. У адрас медычнага персаналу перасталі гучаць апладысменты, а наадварот, сталі несціся праклёны; навукоўцам перасталі давяраць, цяпер ім пагражаюць. … Цярпенне ў дачыненні да слабых, хворых і старых лопнула на здзіўленне хутка. Ці гатова большасць здаровых неяк лічыцца з патрэбамі гэтых груп? Пытанне адкрытае».

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя