Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні
Праваабарончы Цэнтр „Вясна“ апублікаваў агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні. Вядома пра больш за шэсцьсот фактаў пераследу паводле адміністрацыйных справаў і больш за трыста выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага разбіральніцтва ў судзе. Прызначана амаль сто арыштаў і больш за шэсцьдзесят штрафаў. За месяц праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 69 чалавек.
«Беларускія ўлады бязлітасна распраўляюцца з грамадзянамі за антываенную пазіцыю, падтрымку барацьбы ўкраінскага народу і войска з агрэсарам, у прыватнасці — за спробы ці за намеры далучыцца да вайсковых падраздзяленняў абаронцаў Украіны» — адзначаецца ў аглядзе Праваабарончага Цэнтру „Вясна”.
Беларускае Радыё Рацыя