АГП падтрымала абвінаваўчае заключэнне Грамадскага трыбунала
Палітычная рада Аб’яднанай грамадзянскай партыі аднагалосна падтрымала абвінаваўчае заключэнне Грамадскага трыбунала па разгляду злачынстваў сталінізму ў Беларусі. Было прынятае адмысловае рашэнне, у якім сябрам партыі рэкамендавана падпісаць гэтае заключэнне.
На разгляд рады пытанне аб падтрымцы заключэння Грамадскага трыбуналу паставіў актывіст АГП, старшыня камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій Уладзімір Раманоўскі.
– З 2006 году эпізадычна збіраўся гэты трыбунал, створаны з прадстаўнікоў грамадскасці. І вось з’явілася гэтае заключэнне. Вельмі для нас абнадзейваючай стала інфармацыі пра тое, што на афіцыйным узроўні краіны Балтыі прынялі рашэнне пра стварэнне міжнароднай камісіі па расследванні злачынстваў камуністычных рэжымаў.
Па словах Уладзіміра Раманоўскага, прыняцце Аб’яднанай грамадзянскай партыяй рашэння аб падрымцы заключэння Грамадскага трыбуналу – паколькі падтрымка АГП дапаможа данесці сутнасць высноваў Грамадскага трыбунала да міжнароднай супольнасці.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя