Аграсядзіба, якая захоўвае спадчыну
“Развіццё агра-экатурызму ў вёсках, якія маюць багатую гісторыю – гэта іх шанец не прыйсці ў заняпад”. Так лічыць Уладзімір Фабішчэўскі, які трымае турыстычную сядзібу ў вёсцы Дубае, што на Піншчыне. Дубае звязанае з жыццём праваслаўнага і каталіцкага святых, тут бывалі каралі Швецыі і Рэчы Паспалітай, вёска была рэзідэнцыяй ордэна езуітаў. Пра мінулае нагадвае паркавы ансамбаль тых часоў. Усё гэта намагаецца захаваць Уладзімір Фабішчэўскі:
– Цівасць ёсць не проста ў гарадскіх жыхароў, ціквасць ёсць у нашых аднавяскоўцаў. Іх дзеці і ўнукі ўжо прыходзяць і пачынаюць цікавіцца тым, што не цікавіла іх бацькоў. Без гісторыі, без гістарычных каранёў, канешне, нічога не можа быць. Таму што нельга забываць у якім княстве, дзяржаве мы жылі, затым сувязь з польскай дзяржавай, затым супольная гісторыя. І вось гэты настальгічны турызм – гэта будучыня.
Паводле ўладальніка аграсядзібы, шмат залежыць ад чалавека, які заняўся такім бізнесам – зрабіць вялікія капіталы нельга, а вось захаваць спадчыну ды ўзбагаціць унутраны свет людзей – цалкам магчыма.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя