Агратурызм набірае абароты на захадзе Беларусі



На Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне колькасць аграсядзібаў павялічылася на 30 адсоткаў, а колькасць турыстаў, якія іх наведалі, узрасла да 60 %. Такія лічбы агучаныя па выніках праекта USAID «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”» які рэалізоўваўся ў Беларусі з 2012 па 2015 год.

У праекце актыўна ўдзельнічалі ўладальнікі аграсядзібаў Гарадзенскай і Берасцейскай вобласці. Падтрымка аграсядзібаў з боку USAID скіравана на развіццё экалагічнага турызму і падвышэнне культуры абслугоўвання.

Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна кажа, што галоўнае, каб агра-эка-турызм не зводзіўся толькі да атрымання прыбытку:

— За жаданнем зарабіць як мага болей губляецца галоўная ідэя прапаганды нашай прыроды. У нас вельмі развіўся б экалагічны турызм, калі б мы пачыналі з сябе, а не чакалі, пакуль нам прышлюць турыстаў іншыя краіны. Калі мы пачыналі з сябе і першай экскурсіяй, найбольш патрэбнай, была б экскурсія ў прыроду.

 

На думку Таццяны Хвагінай, падтрымку з фондаў альбо дзяржаўных праграмаў павінны атрымоўваць тыя аграсядзібы, якія імкнуцца аздобіць сваю тэрыторыю невялікімі музеямі, займаюцца захаваннем лакальных традыцыяў і рамёстваў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя