Агучаны прысуд па другой карупцыйнай справе Сяргея Барысевіча
У Менскім абласным судзе агучылі прысуд па другой карупцыйнай справе Сяргея Барысевіча.
Раней былы кіраўнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку атрымаў агулам 13 гадоў і 6 месяцаў зняволення. На гэты раз вынесена пакаранне па справе аб карупцыі і крадзяжах на камбінаце школьнага харчавання Ленінскага раёна Менска. Па ёй Барысевіч быў прызнаны вінаваты ў хабарніцтве і асуджаны на 3,5 гады. Большы тэрмін атрымаўся з улікам папярэдняга прысуду.
Былі асуджаны і трое працаўнікоў згаданага камбіната, якія атрымалі ад 4 да 10 гадоў зняволення. Барысевіч быў затрыманы вясной 2017-га года супрацоўнікамі КДБ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: TUT.BY
