Агучаныя новыя правілы прызыву ў беларускае войска
Сёлетні восеньскі прызыў быў апошні паводле старых правілаў.
Назавём асноўныя новаўвядзенні. Так, дасягненне ўзросту 27-і гадоў не абавязкова вызваляе ад прызыву. Справа такога грамадзяніна будзе разглядацца камісіяй і калі будзе вызначана, што хлопец не прайшоў войска без паважлівых прычын, то яго залічаць у запас і паставяць на вайсковы ўлік.
Калі па нейкіх прычынах чалавек не атрымаў позву і не з’явіўся ў камісарыят у вызначаны час, яго імя і прозвішча могуць надрукаваць у мясцовым сродку масавай інфармацыі. Позву ў войска можа прынесці нават камунальшчык, а таксама супрацоўнік выканкама або адукацыйнай установы. Позву могуць прынесці дадому, на працу або па месцы навучання.
Прыцягваць маладых людзей ісці ў войска будуць жыллёвымі прэферэнцыямі і льготамі ў сферы медычнага абслугоўвання.
Беларускае Радыё Рацыя
