Агульнабеларускі страйк падтрымаў БелАЗ
Сотні работнікаў Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗ) выйшлі на страйк. Пра гэта паведамляе Telegram-канал апазіцыйнага журналіста Сяргея Пуціла Nexta Live.
Удакладняецца, што на БелАЗе ў цяперашні час праводзіцца сход. Працаўнікі розных цэхаў аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў кар’ернай тэхнікі далучаюцца да пратэсту.
Беларускае Радыё Рацыя
