Крыжовы шлях у інтэнцыі спынення пераследу Касцёла і вяртання Кандрусевіча праходзіць у Менску



У пятніцу 11 верасня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Менску праходзіць набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы.

Яно традыцыйна адбываецца ў Залатагорскай парафіі на Вялікім тыдні, а гэтым разам прымеркавана да свята Узвышэння святога Крыжа, якое адзначаецца ў Касцёле 14 верасня.

Набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі спынення пераследу Касцёла на Беларусі і вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з выгнання пройдзе пасля святой Імшы, якая распачалася ў 18.30 на адкрытым паветры на прыкасцёльнай тэрыторыі.

Узначальвае цэлебрацыю Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пробашч парафіі ксёндз канонік Юрый Санько ад імя залатагорскіх вернікаў шчыра запрашае да ўдзелу ў набажэнстве ўсіх ахвотных.

Адрас: г. Менск, пр. Незалежнасці, 44-А; станцыя метро «Плошча Перамогі» (за Палацам мастацтваў).

catholic.by