Airbnb спыняе аперацыі ў Беларусі і Расеі



Сэрвіс кароткатэрміновай арэнды жылля Airbnb спыняе працу ў Расеі і Беларусі. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар кампаніі Браян Чэрскі.

Кампанія далучылася да іншых сусветных бізнэсаў, якія сыходзяць з Беларусі і Расеі на фоне санкцый і вайны ва Украіне.