Айца Вікенція пакаралі за ўдзел у „Чарнобыльскім шляху”
Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам 382,5 рублі (15 базавых велічынь). Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна Менску. Аштрафавалі святара за ўдзел у сёлетнім „Чарнобыльскім шляху”, бо ў ягоных дзеяннях праваахоўнікі ўгледзелі парушэнне артыкула 23.34 КаАП РБ – „пікет”:
– Без дазволу Менгарвыканкама выказваў свае думкі наконт палітычнага становішча ў нашай краіне. Я якраз даваў інтэрв’ю “Белсату”.
„Айца Вікенція (Віктара Кавалькова) толькі ў 2019 годзе затрымлівалі тры разы і тры разы на яго складалі пратаколы. У межах адной з гэтых адміністрацыйных справаў святара прымусова даставілі на судова-псіхіятрычную экспертызу”, – паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Беларускае Радыё Рацыя