Айцец Аляксандр Лаўрыненка нагадвае пра меры бяспекі на Вадохрышча



Праваслаўныя вернікі рыхтуюцца да Вадохрышча – адзінаго з найважнейшых хрысціянскіх сакраментаў. Цэнтральнай падзеяй свята з’яўляецца асвячэнне вады.

У сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі на фоне распаўсюда штама “Амікрон”, святары заклікаюць людзей не ўтворваць натоўпы пры наборы святой вады, – гаворыць айцец Аляксандр Лаўрыненка:

„Будзе здзяйсняцца чын вялікага асвячэння вады. Можа быць будзе лепш прынесці ваду ўжо з сабой, у сваіх сасудах, каб не ствараць гармідары каля раздачы вады. Так яно будзе зручней і арганізаваней. Вада будзе раздавацца на працягу тыдня, уключаючы нядзелю пасля свята”.

Акрамя таго, шэраг праваслаўных іерархаў заклікалі вернікаў адмовіцца сёлета ад традыцыйных купанняў на Вадохрышча. Усё з-за ўздыму каронавіруса.

Беларускае Радыё Рацыя