Айцец Андрэй Буйніч: Выпрабаванне веры і моцы духу



40-дзённы пост – гэта выпрабаванне веры і моцы духу хрысціян, якія з нецярпеннем чакаюць свята Божага Нараджэння – аднаго з найвялікшых святаў.

„Людзі па-рознаму ставяцца да паста: для адных – гэта абмежаванне сябе ў ежы, для другіх – духоўнае ачышчэнне,” – кажа святар грэка-каталіцкай парафіі з Ліды Андрэй Буйніч:

– Гэта такі час выкліку, час асаблівых выпрабаванняў, бо мы намагаемся зрабіць нейкія духоўныя высілкі ў гэты час, перад Божым Нараджэннем. Мы намагаемся больш паглыбіць нашае духоўнае жыццё праз пэўныя абмежаванні. У старадаўнія часы гэтым абмежаваннямі былі ежа, а ў нашыя часу інфармацыю можна параўнаць да ежы.

Паводле святара Андрэя Буйніча, пажадана падчас посту спавядацца, хаця лепш гэта рабіць раз у месяц. Айцец Андрэй віншуе ўсіх хрысціян са святам Божага Нараджэння, жадае ўсім сустрэць свята ў добрым духоўным і фізічным здароўі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя