Айцец Зміцер Грышан: Ад каго нас ахоўваць?



Святар Зміцер Грышан, пробашч віцебскай парафіі Уваскрасення Хрыстовага беларускай, распавядае пра грэка-каталіцкую царкву, якую нехта лічыць “прытулкам апазіцыянераў і нацыяналістаў”, бо там моляцца па-беларуску. А таксама пра свой шлях да святарства, пра традыцыі віцебскіх уніятаў і пра самае балючае: пра 25-ю, юбілейную пілігрымку з Віцебску ў Полацак, якую давялося адмяніць, бо міліцыя запатрабавала грошы за суправаджэнне вернікаў.

– Усё адбывалася, як звычайна. Але ў гэтым годзе з’явілася пастанова Савету Міністраў №49, якая ўсю сітуацыю ўскладніла. Мы атрымалі дазвол на правядзенне пілігрымкі, але не атрымалі дазволу, каб не плаціць і не заключаць дамовы, якія там у пастанове патрабуюцца. Мы нават блізка не маем такіх сродкаў, каб заплаціць. Тры тысячы рублёў за паслугі МУС на працягу пяці дзён хады – гэта вялізная сума, якую мы не можам нават разглядаць. Да хуткай дапамогі і камунальнікаў мы нават ужо не звярталіся. Прабачце, але ж мы ж не камерцыйная арганізацыя, мы не атрымліваем з гэтага прыбыткаў, гэта наша рэлігійная патрэба – хадзіць у пілігрымкі. Тады мы папрасілі, каб нас не ахоўвалі. Бо мы ў стане самі падтрымліваць парадак, у нас ёсць шматгадовы досвед пілігрымак. Але аказалася, і гэтак нельга. Калі мы не можам заплаціць, то чаму мы не можам ісці без аховы? Можа, улады лічаць, што людзей трэба за руку вадзіць, каб яны чаго не нарабілі? І ад каго нас ахоўваць? Не разумею.

Цалкам гутарка са Зміцерам Грышанам у праграме “Госць Рацыі”:

Беларускае Радыё Рацыя