Ахова прыроды нагадвае пра забарону наведвання лесу



„За тыдзень дзеяння часовага абмежавання на наведванне лясоў краіны, за парушэнне забароны, да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута звыш 100 чалавек”, – паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы расліннага і жывёльнага свету.

Па словах супрацоўніцы прыродаахоўнай установы Валерыі Чыж, шмат трапляецца падлеткаў, якія бяруць не лепшы прыклад з дарослых:

– Вельмі часта нашы дзеці ў сваіх дзеяннях адлюстроўваюць нашы з вамі дзеянні. Калі мы будзем сваім уласным прыкладам паказваць, што гэта няправільна, якую адказнасць гэта цягне, што ад гэтага ўсяго бывае, то я думаю свядомасць нашых падлеткаў зменіцца.

Па інфармацыі ратавальнікаў з пачатку года ў краіне адбылося звыш 300 лясных пажараў. Бадай самыя буйныя гэта выгаранне сухой расліннасці ў Гарадзенскім раёне каля вёскі Крынічнае ды пажар на Альманскіх балотах, што ў Столінскім раёне Берасцейшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sb.by