Ахова птушак Бацькаўшчыны: 2018-ы быў за бёрдвотчынгам
Грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» правяло чарговы – ужо XXIІ – свой з’езд.
Кіраўнік аддзела развіцця арганізацыі Карына Салавей распавяла Радыё Рацыя пра адметнасць мінулага года працы АПБ:
– «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ў 2018 годзе – гэта звых 2000 сяброў арганізацыі, звыш 20 тысяч удзельнікаў акцый кампаніі цягам году. Гэты год я лічу прайшоў пад знакам бёрдвотчынга. У 10 гарадах Гомельскай і Берасцейскай абласцей былі арганізаваныя бясплатныя школы бёрдвотчынга, дзе людзі маглі цягам двух месяцаў навучацца адрозніваць птушак, у тым ліку па галасах. Яшчэ ў рамках гэтага праекта мы распрацавалі два веламаршруты ў Берасці.
Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі пералічыў віды птушак у нашай краіне, якім пагражае найбольшая небяспека:
– Гэта сіпуха – толькі адна пара на ўсю Беларусь. Арол-маркут – вядома адна пара, якая ўжо некалькі гадоў не размнажаецца. Колькасць вяртлявай чаротаўкі зніжаецца. І вось птушка гэтага года – вялікі арлец. Уявіце, у Беларусі жыве ў чатыры разы больш арлецоў, чым ва ўсім Еўрапейскім звязе. Шмат праблемаў у гэтай птушкі. Але магчымасць яе захаваць ёсць.
Дэлегаты з’езда таемным галасаваннем таксама абралі птушку 2020 года, але вынікі мы даведаемся толькі ўвосень. Дакладна вядома, што гэта нехта з трох кандыдатур – вялікі грыцук, глушэц альбо рачная крачка.
Беларускае Радыё Рацыя