„Ахова птушак Бацькаўшчыны” даследавала беларускае Палессе



Даследаванне трох мясцовасцяў на тэрыторыі беларускага Палесся Гомельскай і Берасцейскай вобласці прайшло ў межах Праграммы падтрымкі маладых даследаванняў. Выяўленнем рэдкіх відаў раслінаў і жывёлаў займаліся цягам тыдня прадстаўнікі грамадскай арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

„Былі даследаваны даліны рэк ніжняй Прыпяці, Дняпра і ніжняй Пцічы”, – распавядае адзін з удзельнікаў экспедыцыі Андрэй Абрамчук:

– Па выніках улікаў, папярэднія вынікі мы ўжо падвялі, усе гэтыя тэрыторыі адпавядаюць крытэрыям. Па шэрагу відаў – ад 10 да 15 відаў на дадзеных тэрыторыях маюць тую колькасць, якая дазваляе іх кваліфікаваць як аб’екты Смарагдавай сеткі. У далейшым мы вывучэнне працягнем, у бліжэйшы час адбудзецца экспедыцыя па абследаванню Бярэзіны ды іншага ўчастку Дняпра.

Як патлумачыў Андрэй Абрамчук, даследаванне далінаў рэк з’яўляецца неабходнаю часткай працэдуры далучэнне Беларусі да Смарагдавай сеткі ў 2015 годзе, якая з’яўляецца аналагам еўрапейскай сеткі аховы раслінаў і жывёлаў Натура-2000.

Беларускае Радыё Рацыя