Ахвяры „пінскай справы” не збіраюцца выплачваць маральную кампенсацыю сілавікам



Пінчукі-палітвязні асуджаныя па “пінскай справе”, якія супраць выплаты маральнай кампенсацыі сілавікам, пачалі дасылаць сваякам лісты з тлумачэннем сваёй пазіцыі.

Па словах праваабаронцы Алеся Рамановіча, частка палітвязняў лічыць, што плаціць – гэта прызнаць віну:

„Ведаю, што адзін з палітвязняў піша жонцы піша ў кожным лісце: нічога не плаці. У мэтах бяспекі не буду называць прозвішча, але такое ёсць. Ён яшчэ піша, што не будзе прызнаваць сваю віну, бо ні ў чым не вінаваты”.

Праваабаронца адзначае, што суд прызнаў спагнаць маральную кампенсацыю у салідарным парадку і ў гэтым ёсць праблема. Калі частка катэгарычна адмовіцца, то тым, хто гатовы пагасіць, прыйдзецца плаціць і за іх. Пакуль будзе грашовы абавязак – нават нельга разлічваць на змягчэнне ўзмоцненага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя