Аксана Мушкат працягвае судзіцца з ЖКГ



Рабочая Глыбоцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аксана Мушкат працягвае бараніць свае правы.  Яна падала ў суд на арганізацыю, у якой працуе, па прычыне прадузятых да яе адносінаў і нявыплаты даплатаў да мінімальнага заробка.

sud_mushkat

Рабочая Глыбоцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аксана Мушкат.

Як кажа Аксана Мушкат, пасля таго, як яна выйграла суд у Глыбоцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аднавілася на працы, ёй не даюць спакойна працаваць, прыдумляючы ўсялякія выпрабаванні.

Да таго ж, па словах Аксаны,  яна больш за 5 год працуе ў ЖКГ і раней лічылася  добрым работнікам, а як атрымала траўму на вытворчсці, стала няўгоднай. Ёй не толькі недаплочваюць да мінімальнага заробку, але і не прэміруюць.

– Мне і прадстаўніку ЖКГ прыйшлі аднолькавыя абвесткі пра тое, што будзе суд у Віцебску. Для прадстаўніка ЖКГ гэта была ўважлівая прычына, працоўны дзень яму залічаны і выплачаныя “камандзіровачныя”, бо ён бараніў свае інтарэсы. А тое, што я бараніла свае – гэта няўважлівая прычына.

sud_mushkat (2) Прадстаўнік Глыбоцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў судзе, юрыст Аляксандр Аляксеенка.

Глыбоцкая жыллёва-камунальная гаспадарка не пагадзілася з зыскавымі патрабаваннямі рабочай, але суд Глыбоцкага раёна  ў асобе суддзі Андрэя Тарасевіча часткова задаволіў іх. Дзень, які яна была ў Віцебскім абласным судзе, пастанавіў лічыць  рабочым днём і выплаціць даплату да заробку ў гэтым годзе. За папярэдні тэрмін даплаты не прадугледзіў па прычыне  заканчэння тэрміну зыскавай даўнасці. Таксама не задаволіў зыск аб маральнай шкодзе і прэтэнзію пазоўніцы аб выплаце прэміі, спаслаўшыся на калектыўную дамову і права наймальніка рабіць гэта ці не.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі