Акцыі пратэсту адбываліся ў Беларусі 31 студзеня
Цягам дня было затрымана больш 100 чалавек, затрыманні праходзілі пераважна ў Менску. У Наваградку міліцыянты сарвалі традыцыйную экскурсію. Быў затрыманы вядомы краязнавец і педагог Аляксандр Быстрык, дома ў яго правялі ператрус.
31 студзеня, у нядзелю, беларускія двары выходзілі на маршы і ланцугі салідарнасці.
Ужо адбыліся затрыманні.
Чырвоны бор сёння раніцай стаў у ланцужок салідарнасці: патрабуем вызвалення палітвязняў і жадаем усім добрага дня.
Усе куточкі Менска.
„Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе”. Курасоўшчына спявае „Тры чарапахі”.
