Акцыі пратэсту ў гарадах Беларусі (абноўлена)



На акцыю салідарнасці сёння таксама выйшлі жыхары Жодзіна.

***

Людзі выйшлі на акцыю салідарнасці таксама ў Смалявічах.

У Пружанах сёння «мясцовыя жыхары замовілі пешаходную экскурсію па ўсіх галоўных вуліцах горада», піша «Наша нiва». Выданне таксама паведамляе, што на акцыю салідарнасці сёння таксама выйшлі жыхары Смаргоні.

У Віцебску сёння пратэстоўцы не сабраліся, як планавалі, на плошчы Перамогі. Аднак не абышлося без затрыманьняў. На вуліцы Леніна міліцыя затрымала журналістку Белсата Алену Шабуню і актывістку Таццяну Севярынец – маці палітыка Паўла Севярынца.

tut.by