Акцыі салідарнасці з беларусамі ў Фінляндыі



Адзіночныя і з дзясяткамі ўдзельнікаў – такія акцыі салідарнасці ладзіліся ў Фінляндыі.

Тут адбылося некалькі масавых імпрэзаў з удзелам беларусаў, што засталіся неабыякавымі да сітуацыі на Радзіме, – распавёў адзін з арганізатараў Юры Лашкевіч:

– Даволі спантанна ўзнікла гэтая ідэя. Паглядзелі, што ў розных гарадах беларусы збіраюцца, у Еўропе, у Амерыцы. Падумалі –  чаго б нам не сабрацца, таму што ў Хельсінкі таксама ёсць беларусы. Можа і не так шмат, як у Варшаве, але ўсё ж такі нам хацелася таксама нешта зрабіць. Таму мы паўдзельнічалі, зрабілі тое, што атрымалася.

Юры Лашкевіч таксама звярнуў увагу, што дзякуючы акцыям салідарнасці беларуская тэма стала гучаць у фінскіх медыя. Хоць раней сітуацыя ў Беларусі мала цікавіла такую краіну.

Беларускае Радыё Рацыя