Акцыі супраць акумулятарнага завода ў Берасці будуць працягнутыя
Нягледзячы на арышты і суткі акцыі супраць акумулятарнага завода ў Берасці будуць працягнутыя.
Пакуль невядомым толькі застаецца, ці прагучаць палітычныя лозунгі бліжэйшым часам, ці адбудзецца часовы перапынак і людзі проста збяруцца, як і раней, карміць галубоў, — распавёў адзін з актыўных удзельнікаў штотыднёвых сходаў Уладзімір Мароз:
– Скарысталіся выбарамі ў парламент, каб мы маглі на законным узроўні даносіць народу праблемы акумулятарнага завода. І зараз можам скарыстацца вось гэтымі прэзідэнцкімі выбарамі, каб законна ўдзельнічаць у якійсці там пікетаваннях, сходах і даносіць праблему таго ж акумулятарнага завода.
Як адзначыў Уладзімір Мароз, акцыі надалей будуць мець палітычны характар, у тым ліку актывісты выкарыстаюць час прэзідэнцкай кампаніі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце