Акцыі ў падтрымку палітзняволеных у Гамбургу
Ужо тройчы ладзіліся акцыі ў падтрымку палітзняволеных у Гамбургу ў Нямеччыне. Тут беларусы таксама вырашылі далучыцца да акцый салідарнасці.
Пра гэта распавяла ўдзельніца мерапрыемства, беларуска Аляксандра Мароз:
– Мы ў Гамбурге правялі ўжо тры акцыі салідарнасці. На першай акцыі было недзе чалавек 20, можа, крыху і больш. І мы арганізавалі яе ўдзвюх з сяброўкай літаральна за суткі. Мы абсалютна не апалітычныя, але на навіны з Беларусі проста немагчыма не рэагаваць. І мы выйшлі ў падтрымку тых смелых людзей, якія рызыкуюць сваім здароўем і свабодай і выходзяць на вуліцы гарадоў Беларусі, каб выказаць свой пратэст.
Аляксандра Мароз таксама не выключае, што ў асноўны дзень галасавання можа быць разгледжаны варыянт байкоту. Усё залежыць ад таго, хто з кандыдатаў застанецца.
Беларускае Радыё Рацыя