Акцыі ў падтрымку праваабаронцаў «Вясны», якім пагражаюць вялікія тэрміны
3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна Менска будзе агучаны прысуд праваабаронцам «Вясны»: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, а таксама Дзмітрыю Салаўёву.
Пракурор запрасіў ім ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

2-3 сакавіка ў некаторых краінах свету пройдуць акцыю ў падтрымку «вясноўцаў»:
Варшава, Польшча: 2 сакавіка, 18:00, каля амбсады Беларусі (ulica Wiertnicza 58). Падрабязнасці па спасылцы.
Вільня, Літва: 3 сакавіка, 11:00, каля мурала Алесю Бяляцкаму (Mindaugo g. 18)
Капенгаген, Данія: 3 сакавіка, 10:00, Gammeltorv. Падрабязнасці па спасылцы.
Вясна
