Акцёра Купалаўскага тэатра будуць судзіць за наркотыкі



У суд Кастрычніцкага раёна Менска паступіла крымінальная справа ў дачыненні да акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Арцёма Бародзіча, які абвінавачваецца ў незаконным абароце наркотыкаў.

Дата пачатку слуханняў пакуль не прызначаная, паведамілі ў Вярхоўным судзе.

Бародзіч абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 328 КК.

belapan.by