Акцыя “Адкрытыя межы для ровараў”
“Адкрытыя межы для ровараў” – доўгатэрміновую акцыю пад такою назваю пачынаюць актывісты кампаніі “За вела Берасце!”.
Мэтаю яе стане імкнецца да бесперашкоднага перасячэння на ровары пункта пропуску “Варшаўскі мост”. Акцыя ладзіцца ў рамках праграмы дзеянняў “Зробім лепш!”.
Адзін з галоўных каардынатараў кампаніі “За вела Берасце!” Уладзімір Красько адзначыў, што ёсць планы па правядзенню падпісной кампаніі сумесна з польскім бокам:
– На дадзены момант мы вядзем перамовы з польскімі велаклубамі ў Бельску Паляшскім, Любліне, Беластоку пра сумесны збор подпісаў на тэрыторыі Польшчы. Мы плануем сабраць агулам тры тысячы подпісаў і перадаць іх праз прадстаўніокў грамадства. праз СМІ у мясцовы ўрад Люблінскага ваяводства. І, спадзяемся, што атрымаецаа прыцягнуць увагу не толькі польскіх клубаў да збору подпісаў, але і польскіх грамадзянаў для які перасоўванне роварам праз мяжу можа быць цікавым.
Як адзначыў Уладзімір Красько, пытанне перасовання на ровары праз мяжу набыло сваю актуальнасць яшчэ ў 2012 годзе. А менавіта прадстаўнікі кампаніі паспрабавалі на ровах перасякчы беларуска-польскую мяжу, і, як высвятлілася, з польскага боку ёсць пэўныя праблемы ў ажыццяўленні такой ініцыятывы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце