Акцыя “Арсенал” пройдзе на Берасцейшчыне



Акцыя пачнецца 20-га кастрычніка і працягнецца чатыры дні. Яе мэта – выявіць факты незаконнага ўтрымання зброі, каналы паступлення нелегальнай зброі, а таксама яе вытворцаў. Завалодаць незарэгістраванай зброяй пераважна імкнуцца маладыя асобы. Праваахоўнікі заклікаюць паведамляць на гарачую лінію інфармацыю ў гэтай справе, – кажа супрацоўнік Пінскага аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксей Астрэйка:

– Нумар тэлефона гарачай лініі 102, на які можна пазваніць і паведаміць любую інфармацыю адносна гэтай тэмы. Таксама хацелася б звярнуцца да грамадзянаў, да іх свядомага стаўлення да гэтана пытання, і паведаміць, што любая звестка, якая датычыць незаконнага дзеяння ў адносінах зброі і боепрыпасаў, будзе намі разгледжана і будуць прынятыя адпаведныя меры.

Грамадзяне, якія добраахвотна здадуць незарэгістраваную зброю, пазбегнуць адказнасці. Калі ўладальнікі нелегальнай зброі не праявяць свядомасці, то іх чакае адміністрацыйная, а нават і крымінальная адказнасць.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя