Акцыя беларусаў Батумі
Амаль паўсотні беларусаў, што апынуліся ў сталіцы Аджарыі Батумі, выйшлі 24 кастрычніка на акцыю салідарнасці ў цэнтры гораду.
Акцыя адбывалася пад агульнымі лозунгамі: “Мы ўсе беларусы – адна сям’я”, “Беларусы Батумі – беларусам свету”.
– Верым! Можам! Пераможам!
– Для таго, каб звярнуць на сябе ўвагу. Каб увесь свет ведаў пра нашу праблему і для хутчэйшага яе вырашэння. Праблемы палітвязняў, незаконнага ўтрымання ўлады ў краіне.
– Баліць, вельмі баліць тое, што адбываецца ў Беларусі. Маеш вялікае жаданне рабіць хоць нешта – выйсці на акцыю, дапамагчы, зданаціць, распаўсюдзіць інфармацыю. Усе маленькі крокі – гэта вельмі важна. Лепш, чым адседжвацца дома і маўчаць у надзеі, што нехта нешта зменіць.
– Хочацца падтрымаць тых, хто застаўся ў Беларусі. Можна праводзіць хоць кожны дзень, але кожную нядзелю – гэта тое найменшае, што мы можам зрабіць.
Беларусы Батумі падчас акцыі таксама знялі невялічкі ролік падтрымкі для Сусветнага кангрэсу беларусаў свету.
-
rpt
Беларускае Радыё Рацыя